BE RU EN

Выходзім да выканкамаў у сваіх гарадах

  • «Баста!»
  • 19.11.2020, 12:41

Нядзеля, 22 лістапада, 14.00.

Тэлеграм-канал «Баста!» звярнуўся да беларусаў:

- Дарагія сябры!

У нядзелю, 22 лістапада адбудзецца Марш «Жыве Беларусь!».

Запрашаем вас а 14.00 у сваіх гарадах прыйсці да будынкаў выканкамаў і паказаць разбэшчаным чыноўнікам, хто сапраўдная ўлада ў краіне. Перамены непазбежныя і ўжо неўзабаве мы самі будзем выбіраць мэраў сваіх гарадоў.

А пакуль паўторым хітрым прызначэнцам нашы народныя патрабаванні:

- адстаўка узурпатара Лукашэнкі;

- вызваленне ўсіх палітвязняў і арыштаваных за сваю грамадзянскую пазіцыю;

- правядзенне новых свабодных выбараў.

Праўда і ўвесь свет на нашым баку. Мы пераможам! Жыве Беларусь!

Апошнія навіны