BE RU EN

Сяргей Шчурко: За далікатнай Вольгай Мазуронак яе народ

  • 1.11.2020, 13:12

Беларуская чэмпіёнка зноў пераможа.

Спартыўны журналіст Сяргей Шчурко падзяліўся меркаваннем пра беларускую лёгкаатлетку, спецыялістку па бегу на доўгія дыстанцыі і марафону Вольгу Мазуронак.

«Аднойчы гэтая дзяўчына стала сімвалам краіны, калі на чэмпіянаце Еўропы 2018 змагалася не толькі са спаборнікамі, але і з самым моцным крывацёкам на працягу некалькіх кіламетраў. І яна перамагла, паказаўшы сапраўдны беларускі характар. Пераможа і цяпер. Пасажыры, чыімі рукамі зроблена гэта подласць, сыдуць, а яна застанецца. І зноў пераможа. Таму што за далікатнай Воляй яе народ. Усе мы. Яна за нас, мы за яе. Хрэн дагоніш Мазуронак!!!» - напісаў Шчурко.

Нагадаем, Вольгу Мазуронак звольнілі з нацыянальнай каманды за яе грамадзянскую пазіцыю.

Апошнія навіны