BE RU EN

Студэнты працягваюць бой

  • 1.11.2020, 12:39

Перамены ў Беларусі ўжо не за гарамі.

«Вы ніколі не знойдзеце годнай замены!»: Студэнты і выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта чарговым разам выйшлі на акцыю каля альма-матэр, каб падтрымаць звольненую выкладчыцу-італьяністку Наталлю Дуліну, паведамляе «Белсат».

Ужо пасля абеду стала вядома, што смелую выкладчыцу затрымалі міліцыянты.

Шматлюдна было і каля БДУІРа. У выніку адміністрацыя ўніверсітэту паабяцала нікога не адлічваць. Маўляў, апошняе папярэджанне сёння. А вось у Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце адміністрацыя выключыла ўжо 21 студэнта, звольнілі і двух выкладчыкаў. Таму тут зноў адбылася акцыя салідарнасці.

Пратэставалі на гэтым тыдні і ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Неспакойна было і каля Акадэміі мастацтваў: сотні людзей, натоўпы студэнтаў і подпісы пад калектыўным зваротам з патрабаваннем аднавіць адлічаных навучэнцаў. Ліст падпісала больш за 60 работнікаў акадэміі, уключаючы прарэктарку Алену Бохан.

Адлічаных студэнтаў, калі яны паедуць вучыцца за мяжу, улады Беларусі назад не чакаюць - напярэдадні Лукашэнка даручыў падрыхтаваць закон аб непрызнанні замежных дыпломаў.

Аднак змены не за гарамі, перакананыя навучэнцы. Як і выпускнікі таго ж БДУ, якія прыйшлі сёння не толькі дзеля падтрымкі студэнтаў, але і каб павіншаваць з днём нараджэння сваю альма-матэр.

Апошнія навіны