BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы: «Паўночную плынь-2» яшчэ можна спыніць

  • 8.10.2020, 19:16

Раней Польшча аштрафавала «Газпрам» на $7,6 млрд за «Паўночную плынь-2».

Блакаванне будаўніцтва расейскага газаправода Паўночная плынь-2 усё яшчэ магчымае. Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў у інтэрв'ю Польскому радио, апублікаваным у чацвер, 8 кастрычніка.

З яго слоў, гэта рэальна, бо праект усё яшчэ не завершаны. Раў падкрэсліў, што будаўніцтва Паўночнай плыні-2 падзяляе еўрапейскія краіны, частка з якіх падтрымлівае праект, а частка выступае супраць.

Акрамя таго, Паўночная плынь-2 робіць эканоміку часткі Еўропы залежнай ад Расеі, а яна не можа быць надзейным эканамічным партнёрам Еўрапейскага звязу, заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Нагадаем, польскі рэгулятар аштрафаваў Газпрам і кампаніі-партнёры па Паўночнай плыні-2 за няўзгодненае з польскай уладай стварэнне сумеснага прадпрыемства для рэалізацыі гэтага праекта.

Апошнія навіны