BE RU EN

Футбаліста Станіслава Драгуна не выклікалі ў нацыянальную каманду Беларусі праз ягоную палітычную пазіцыю

  • 6.10.2020, 17:21

Футбаліст падтрымліваў баскетбалістку Алену Леўчанку.

Адмова футбалісту БАТЭ Станіславу Драгуну гуляць у нацыянальнай камандзе звязаная не толькі з каранавірусам, але і з ягонай палітычнай пазіцыяй, паведамляе карэспандэнт Tribuna.com.

Нагадаем, што Драгун асуджаў гвалт над беларусамі з боку АМАПу. Таксама футбаліст падтрымліваў Алену Леўчанку, якая атрымала 15 дзён арышту.

Дадамо, АБФФ адправіла ліст у БАТЭ з тлумачэннем. У дакуменце, падпісаным Уладзімірам Базанавым, сказана, што пасля тэсту кіраўніцтва РНПЦ спорту паведаміла федэрацыі, што Драгун хоць і знаходзіцца не ў вострай фазе захворвання, аднак ягоны імунітэт яшчэ цалкам не сфармаваны. І каранавірусная інфекцыя ўсё яшчэ застаецца ў арганізме. Менавіта таму ехаць у нацыянальную каманду Драгуну не трэба.

Апошнія навіны