BE RU EN

Найлепшую спартоўку Беларусі 2019 года звольнілі за патрабаванне адстаўкі Лукашэнкі

  • 6.10.2020, 15:00

Аляксандра Раманоўская выступала за сумленныя выбары.

Спартоўку 2019 года ў Беларусі, чэмпіёнку свету ў фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы.

Гэтую інфармацыю паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Казека, піша «Трыбуна».

- Сёння на сходзе нам паведамілі, што Саша Раманаўская звольненая за прагулы з нацыянальнай каманды. Ёй паведамілі ўчора ўвечары.

Нацыянальная каманда належыць да міністэрства спорту. Але яна дэлегавала паўнамоцтвы кіраўніцтва нацыянальнай камандай у РЦАП, а тут яе звольнілі. Загад падпісаў новы дырэктар РЦАП, які прыйшоў да нас з вадналыжнага спорту.

Афіцыйна Аляксандру Раманоўскую звольнілі за прагулы. Але напраўду ў Сашы была форс-мажорная сітуацыя - яе бацька перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў лякарню. Гэтым займалася Аляксандра. Яна тэлефанавала, тлумачыла, але ніхто ў РЦАП не звярнуў на гэта ўвагі. Загад увойдзе у дзеянне 16 кастрычніка. Пастанова неправамерная. Мы, вядома, будзем яе аспрэчваць - заявіў Казека.

Раманоўская падпісала ліст за адстаўку Лукашэнкі і супраць гвалту. Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да чыноўнікаў беларускага спорту, якія ціснуць на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазіцыю і подпісы спартыўнай грамадскасці. Таксама ўступіла ў Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі.

Апошнія навіны