BE RU EN

Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі накіруе ліст у МАК

  • 5.10.2020, 19:21

Беларускія спартоўцы заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт выконваць свой статут.

Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі накіруе ліст у МАК.

DW апублікавала частку чарнавой версіі, у якой SOS BY заклікае МАК выконваць свой статут.

«Нацыянальны алімпійскі камітэт (...) стаў памагатым беззаконня і дыскрымінацыі і ўзначальваецца людзьмі, якія нясуць асноўную адказнасць за тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі.

«Мы просім кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэта праявіць салідарнасць са спартоўцамі (...) і не заставацца абыякавым да дзеянняў НАК Беларусі, якія звязаны з дыскрымінацыяй і гвалтам», - гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, што прэзідэнтам НАК Беларусі з'яўляецца Лукашэнка.

Апошнія навіны