BE RU EN

У Менску прайшоў Марш пенсіянераў

  • 5.10.2020, 15:34

Удзельнікі акцыі патрабавалі сумленных выбараў.

Сёння сотні пенсіянераў прайшлі Маршам вуліцамі Менска. Рух яны пачалі ад плошчы Незалежнасці.

Удзельнікі Маршу скандавалі «Сумленныя выбары» і «Жыве Беларусь».

17:23 Марш пенсіянераў стаў разыходзіцца з плошчы Якуба Коласа. Людзі скандуюць: «Кожны панядзелак».

фотa: svaboda.org
фотa: svaboda.org
фотa: svaboda.org

17:10 Марш пенсіянераў дайшоў да плошчы Якуба Коласа.

16:48 Студэнты Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта вітаюць удзельнікаў Марша.

16:42 Тым часам Марш ужо дасягнуў плошчы Перамогі.

16:40 А валанцёры прывезлі ім ваду.

16:36 Дзяўчаты дораць кветкі ўдзельніцам Марша.

16:27 Удзельнікі Маршу каля цырка скандуюць: «Лукашэнку ў аўтазак!»

16:15 Паглядзіце, з якімі плакатамі выйшлі ўдзельнікі Марша на вуліцы Менска.

фотa: tut.by
фотa: tut.by
фотa: tut.by
фотa: tut.by
фотa: tut.by
фотa: tut.by

16:10 На Кастрычніцкай плошчы пенсіянеры сталі ў ланцуг салідарнасці.

Фотa: «Наша Ніва»

16:05 КАЛОНА ДЭМАНСТРАНТАЎ ДАЙШЛА ДА ГУМА.

Фотa: «Наша Ніва»
Фотa: «Наша Ніва»
Фотa: «Наша Ніва»
Фотa: «Наша Ніва»
Фотa: euroradio.fm

15:51 Каля будынку КДБ у Менску пенсіянеры скандуюць «Бабулі супраць АМАПу!»

15:49 Пенсіянеры скандуюць: «Пайшоў прэч, ты і твой АМАП» і «Караева пад суд». Колькасць удзельнікаў акцыі - 200 чалавек.

Фотa: euroradio.fm
Фотa: euroradio.fm

15:44 Калона пенсіянераў рухаецца праспектам Незалежнасці.

«Бабулі супраць гвалту!»

ФОТА: «НАША НІВА»
ФОТА: «НАША НІВА»
ФОТА: «НАША НІВА»
ФОТА: «НАША НІВА»

Апошнія навіны