BE RU EN

Памёр легендарны актор Шон Конэры

  • 31.10.2020, 15:45

Галівудскаму актору было 90 гадоў.

Легендарны актор Шон Конэры, які сыграў ролю брытанскага шпіёна Джэймса Бонда, памёр ва ўзросце 90 гадоў. Пра гэта паведамляе BBC.

Конэры вядомы ў першую чаргу як першы выканаўца ролі агента брытанскіх спецслужбаў Джэймса Бонда. За сваю кар'еру даўжынёй амаль 50 гадоў ён адыграў у дзясятках фільмаў і тэлесерыялаў. Быў лаўрэатам прэмій «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA (прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў). Акторскую кар'еру ён скончыў у 2003 годзе.

Апошнія навіны