BE RU EN

Вайна ў Карабаху: Расея пагадзілася даць дапамогу Арменіі

  • 31.10.2020, 12:59

МЗС РФ назвала адну ўмову для гэтага.

Расейскае міністэрства замежных спраў заявіла, што Расея дасць Ерэвану «ўсю неабходную дапамогу», калі сутыкненні будуць адбывацца непасрэдна на тэрыторыі Арменіі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую ў суботу апублікаваў МЗС Расеі, паведамляе «Европейская правда».

«Згодна з дамовай Расея падасць Ерэвану ўсю неабходную дапамогу, калі баявыя сутыкненні перанясуцца непасрэдна на тэрыторыю Арменіі», - гаворыцца ў заяве на сайце расейскага ведамства.

У заяве адзначаецца, што ў сувязі са зваротам прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з просьбай пачаць кансультацыі з мэтай вызначэння тыпу і аб'ёму дапамогі, якую Расейская Федэрацыя можа даць Рэспубліцы Арменія для забеспячэння яе бяспекі, «пацвярджаем прыхільнасць Расейскай Федэрацыі хаўрусніцкім абавязаням у дачыненні да Рэспублікі Арменія, у тым ліку якія вынікаюць з Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Арменія ад 29 жніўня 1997 года».

31 кастрычніка прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян накіраваў ліст прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну з просьбай аб правядзенні кансультацый для вызначэння роду і памеру дапамогі, якую Расея можа даць Арменіі для «забеспячэння яе бяспекі».

Апошнія навіны