BE RU EN

У Слуцку адбыўся выбух на кацельні

  • 30.10.2020, 18:54

Ёсць пацярпелыя.

Сёння ў Слуцку адбыўся выбух у новай кацельні, яшчэ не ўведзенай у эксплуатацыю. Там праводзіліся пуска-наладачныя работы, у час якіх і здарылася НЗ. Пацярпелі двое работнікаў. Абодва былі шпіталізаваныя, паведамілі onliner.by ў Менскім абласным упраўленні МНС.

Будынак кацельні ацалеў. Дапамога ратавальнікаў таксама не спатрэбілася. Прычына таго, што адбылося высвятляецца. Імаверна, усяму віной тэхнічны збой.

Апошнія навіны