BE RU EN

Вядомы лекар назваў некалькі простых спосабаў аховы ад каранавіруса

  • 30.10.2020, 16:12

Гэтыя метады дзейсныя цягам усяго года, нават узімку.

Вядомы брытанскі лекар Рандж Сінгх даў тры простыя парады, як абараніць сябе ў перыяд пандэміі COVID-19. Са слоў экспэрта, гэтыя метады дзейсныя цягам усяго года, уключаючы зімовы перыяд. Яны дапамогуць істотна палепшыць стан здароўя, паведамляе obozrevatel.com.

Парада нумар адзін - гэта харчавацца як мага здаравей. Медык адзначыў, што ўжыванне дастатковай колькасці ежы дапамагае арганізму быць у тонусе.

Па-другое, са слоў Сінгха, неабходна больш фізічнай актыўнасці для ўмацавання псіхічнага і фізічнага здароўя.

Парада нумар тры - здаровы паўнавартасны сон. «Мы часта забываемся, наколькі гэта важна, але якасны сон мае доўгатэрміновы ўплыў на наша фізічнае здароўе, паляпшае наша псіхічнае самаадчуванне і дапамагае падтрымліваць імунную сістэму», - адзначыў Сінгх.

Раней мы паведамлялі аб тым, што згодна з САЗ, маска можа быць эфектыўным сродкам толькі пры выкананні шэрагу правілаў і разам з рэгулярнай апрацоўкай рук. Аднак праз няшчыльнае прыляганне да твару, яна толькі трохі памяншае імавернасць заражэння.

Апошнія навіны