BE RU EN

Затрыманая жонка Змітра Вайцюшкевіча

  • 30.10.2020, 10:09

Невядомыя ў цывільным прыехалі на бусе і арыштавалі Галіну Казіміроўскую на працы.

Жонка Змітра Вайцюшкевіча Галіна Казіміраўская кіруе хорам "Concordia". Пра яе затрыманне стала вядома напярэдадні позна вечарам.

"Невядомыя ў цывільным прыехалі на бусе і арыштавалі яе на працы", - піша тэлеграм-канал Беларускага фонду культурнай салідарнасці.

Паведамляецца, што цяпер яна знаходзіцца на Акрэсціна. У Казіміраўскай і музыкі Змітра Вайцюшкевіча двое непаўналетніх дзяцей.

Хор Concordia быў заснаваны ў 2007 годзе, у ім спяваюць аматары харавога спеву. Некалькі дзясяткаў чалавек, студэнтаў і старэйшых, прадстаўнікоў розных прафесій, збіраюцца разам і спяваюць a cappella.

Апошнія навіны