BE RU EN

Заўтра падчас Маршу вызвалення будзе цёпла

  • 3.10.2020, 20:56

Днём 4 кастрычніка чакаецца да +22°С.

4 кастрычніка на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвых шыротаў, піша pogoda.by.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9... +16°С, днём +15... +22°С, па поўдні +23... +25°С.

Нагадаем, што незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі беларусаў выйсці 4 кастрычніка на Марш вызвалення палітвязняў.

Апошнія навіны