BE RU EN

У нядзелю будзе да +25°С

  • 3.10.2020, 15:10

Прагноз надвор'я па краіне на найбліжэйшыя дні.

4 кастрычніка на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвых шыротаў, піша pogoda.by.

Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9..+16°С, удзень +15..+22°С, на поўдні +23..+25°С.

5 кастрычніка ўначы надвор'е будзе вызначаць франтальны раздзел, удзень - цёплая і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень у асобных раёнах на ўсходзе краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +9..+16°С, удзень +15..+22°С, на поўдні месцамі да +24°С.

Апошнія навіны