BE RU EN

NEXTA: Для беларусаў, якія прыязджаюць з Літвы, Украіны і Польшчы, закрылі межы?

  • 29.10.2020, 17:14

Памежнікі разварочваюць усіх назад.

Дзясяткі беларусаў затрымаліся на межах, іх не пускаюць дамоў, паведамляе Telegram-канал NEXTА.

Чытачы Telegram-канала паведамляю, што на беларускіх пунктах пропуску сабралася шмат аўто. Нікога з прыезджых з тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы не ўпускаюць. Памежнікі разварочваюць усіх назад са словамі: «Вяртайцеся назад».

Варта адзначыць, што раней ніякага афіцыйнага распараджэння пра закрыццё межаў не паступала. Мы высвятляем падрабязнасці.

Апошнія навіны