BE RU EN

Героі Беларусі: дэкан БДУІР адмовілася адлічваць студэнтаў і звольнілася на знак пратэсту

  • 29.10.2020, 10:32

Студэнты дзякуюць Марыне Лукашэвіч за смелы ўчынак.

У БДУІР дэкан факультэта кампутарных сістэм і сетак Лукашэвіч Марына Міхайлаўна таксама адмовілася адлічваць студэнтаў паводле спісу і напісала заяву з уласнага жадання, паведамляе dev.by.

У чаце ФКСІС учора і сёння - дзясяткі «Дзякуй!» Марыне Міхайлаўне ад студэнтаў за «смелы і прынцыповы ўчынак». Наша крыніца кажа, што яна не падпісала загад аб адлічэнні блізу 30 студэнтаў (за дакладнасць лічбы яна, праўда, не гарантуе). Спісы прыйшлі з РУУС.

Марына Лукашэвіч напісала заяву на звальненне з уласнага жадання з 1 лістапада.

Таксама стала вядома, што з ВНУ звольніўся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валерый Прыткоў. Паводле ягоных слоў, кіраўніцтва БДУІР паведаміла выкладчыку, «вядомаму сваёй пазіцыяй», што не падоўжыць яму кантракт, - і 26 кастрычніка той напісаў заяву.

Апошнія навіны