BE RU EN

Медыкі распавялі, як адрозніць каранавірус ад грыпу

  • 29.10.2020, 10:05

Ёсць адна важная дэталь.

Каранавірус, грып і сезонная алергія досыць падобныя сваімі сімптомамі, каб іх было можна пераблытаць, але ў COVID-19 ёсць адна адметная дэталь.

Пра гэта заявіў доктар Дэвід Гэер, піша orthodox.od.ua.

Паводле ягоных слоў, кашаль і падвышаная тэмпература з'яўляюцца агульным сімптомам для ўсіх трох хвароб, але пры сезоннай алергіі звычайна не бывае ліхаманкі, што вельмі характэрна для грыпу і COVID.

Асноўнай прыкметай алергіі з'яўляецца чханне, а таксама смаркачы і слёзацячэнне.

«Калі ў вас кашаль пры сезоннай алергіі, гэта будзе больш сухі і больш слабы кашаль, тады як пры COVID і грыпе гэта будзе больш прадуктыўны кашаль», - адзначыў Гэер.

Ён дадаў, што боль у цягліцах звычайна больш распаўсюджаны пры грыпе, а ў COVID-19 ёсць адзін ключавы сімптом. Калі ў вас страта нюху або смаку - гэта дакладна каранавірус.

Нагадаем, у свеце колькасць інфікаваных каранавірусам перавысіла 44 мільёны чалавек.

Апошнія навіны