BE RU EN

Страйкам «Гродна Азот»: Улады ствараюць аварыйную сітуацыю на прадпрыемстве, якое страйкуе

  • 29.10.2020, 9:34

Да працы прыцягваюць штрэйкбрэхераў, якія не маюць права на доступ да вытворчага працэсу.

Страйкам «Гродна Азот» у сваім тэлеграм-канале распавёў новыя падрабязнасці пра страйк на прадпрыемстве:

- У цэху «Аміяк-3» на змене працуюць 4 з 8 аператараў. А ў ролі начальніка змены - інжынерна-тэхнічны работнік, які абсалютна не мае дачынення да гэтага працоўнага месца.

Кожны «сюрпрыз» у працэсе - і «Аміяк-3» стаіць. Да таго ж працэс вядуць з парушэннямі нормаў тэхналагічнага рэгламенту. А спыняцца без тэхналагічнага персаналу можна па рознаму. Кіраўніцтва само забылася пра трагедыю ў літоўскім горадзе Ёнава, пра які пісала жахі з сярэдзіны жніўня? Крэсла Лукашэнкі важнейшае за гараджан?

Працоўнае месца ў цэху «Цыклагексанон-2» сёння пакінутае без нагляду. Адправілі чалавека з другой стадыі проста пасядзець і штогадзіны ўключаць помпу капежнай падачы шчолачы. На жаль пра бяспеку на «Гродна Азот» начальству думаць няма часу. А хто будзе адказваць у выпадку надзвычайнага здарэння? Ці не страшна кіраўніцтву?

Апошнія навіны