BE RU EN

Amnesty International сабрала амаль 200 тысяч подпісаў пад заклікам да рэжыму Лукашэнкі спыніць падаўленне пратэстаў

  • 28.10.2020, 20:30

Увесь свет назірае за злачынствамі рэжыму Лукашэнкі.

Amnesty International паінфармавала рэжым Лукашэнкі, што арганізацыя сабрала блізу 191 тысячы подпісаў пад петыцыяй, якая заклікае пакласці канец здушэнню мірных пратэстаў і прыцягнуць да адказнасці за злоўжыванні з боку міліцыі. Збор подпісаў пад гэтым зваротам быў пачаты напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня і якія былі адзначаны парушэннямі правоў пратэстоўцаў. Па меры ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў петыцыю падпісалі дзясяткі тысяч чалавек з 184 краін.

«Калі мы пачалі гэтую кампанію яшчэ ў ліпені, мы не маглі прадбачыць, наколькі маштабным і жорсткім будзе пераслед мірных пратэстоўцаў.

Калі мы пачалі гэтую кампанію яшчэ ў ліпені, мы не маглі прадбачыць, наколькі маштабным і жорсткім будзе пераслед мірных пратэстоўцаў.

Аіша Джанг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty International па Беларусі

«Беларускія ўлады б'юць сумны рэкорд, пераследуючы крытыкаў і палітычных апанентаў, арыштоўваючы тысячы людзей і праводзячы кампанію запалохвання, катаванняў і іншых тыпаў жорсткага абыходжання, што працягваецца дагэтуль. Усяго пару тыдняў таму намеснік міністра ўнутраных спраў прыстрашыў прымяніць агнястрэльную зброю супраць пратэстоўцаў», - заявіла Аіша Джанг, старэйшая кiраўнiца кампаній Amnesty International па Беларусі.

«Амаль дзвесце тысяч подпісаў, якія мы сабралі, даюць выразны сігнал беларускім уладам: спыніце гвалт, увесь свет назірае, людзям не ўсё адно. Мы працягнем патрабаваць адказнасці за забойства мірных дэманстрантаў сіламі бяспекі Беларусі, затрыманне мірных дэманстрантаў, катаванні затрыманых і арышты лідараў апазіцыі», - дадала яна.

Амаль дзвесце тысяч подпісаў, якія мы сабралі, даюць выразны сігнал беларускім уладам: спыніце гвалт, увесь свет назірае, людзям не ўсё роўна

Аіша Джанг, старэйшая кiраўнiца кампаній Amnesty International па Беларусі:

«Сістэматычная кампанія запалохвання і тэрору, якая праводзіцца супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі, павінна быць неадкладна спыненая. Усе парушэнні правоў чалавека, якія ўчыняюцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да пратэстоўцаў, павінны расследавацца, а ўсе падазраваныя ў такіх парушэннях павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі справядлівага судовага разбору. Акрамя таго, абсалютна неабходна, каб усіх супрацоўнікаў сілавых органаў можна было лёгка ідэнтыфікаваць і каб незаконная практыка выкарыстання людзей у цывільным і на аўтамабілях без апазнавальных знакаў для затрымання і збіцця пратэстоўцаў была неадкладна спыненая», - запатрабавала Джанг.

Пра збор подпісаў пад петыцыяй да беларускіх уладаў было абвешчана 27 ліпеня, на заключным этапе прэзідэнцкай гонкі ў краіне. Да таго часу супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ўжо сотні чалавек. Вядучыя дзеячы апазіцыі і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі былі арыштаваныя па сфальсіфікаваных крымінальных абвінавачваннях. Далей адбыліся арышты паводле палітычных матываў іншых апазіцыянераў.

У дні пасля выбараў сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы, каб аспрэчыць афіцыйныя вынікі выбараў. Яны былі сустрэтыя з ужываннем грубай сілы. Прынамсі шэсць пратэстоўцаў загінула, тысячы былі затрыманыя, сотні зазналі катаванні.

Беларускі народ працягвае акцыі пратэсту па краіне, штотыдзень затрымліваюцца сотні чалавек. На працягу ўсяго гэтага часу ў сацыяльных сетках і дзякуючы незалежным СМІ з'яўляюцца шакавальныя кадры гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў.

Апошнія навіны