BE RU EN

У Полацку абстралялі міліцэйскі аўтамабіль

  • 28.10.2020, 15:29

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 27 кастрычніка.

У Полацку з пнеўматычнага пісталета абстралялі міліцэйскую машыну

«Наша Ніва» са спасылкай на Следчы камітэт паведамляе, што ўвечары што 27 кастрычніка 31-гадовы жыхар Полацка быў у гасцях у знаёмых. Пасля мужчына выйшаў на балкон інтэрната і некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета па аўтамабілі з супрацоўнікамі аддзела Дэпартамента аховы.

Распачатая крымінальная справа на падставе ч.1 арт.339 (Хуліганства).

Апошнія навіны