BE RU EN

Студэнты МДЛУ ідуць магутным маршам па ўніверсітэце

  • 27.10.2020, 12:10

Сёння да страйку далучылася яшчэ больш навучэнцаў, чым учора.

Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) выйшлі на марш па ўніверсітэце, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

З аднаго з кабінетаў корпуса «Д», падчас абыходу студэнтамі аўдыторый, з заклікам далучыцца да страйку, выйшла ўся група.

З некаторых аўдыторый студэнты выходзяць яшчэ да таго, як да іх даходзіць калона. Яны далучаюцца да маршу.

«Здаецца, што нас нават больш, чым учора!», - кажуць студэнты МДЛУ.

Апошнія навіны