BE RU EN

Што адбываецца на «Гродна Азоце» - у цэхах і на прахадной

  • 27.10.2020, 11:59

Працоўныя адмаўляюцца прымаць змену, вытворчы цыкл можа цалкам спыніцца.

На «Гродна Азоце» а сёмай раніцы 27 кастрычніка каля прахадной прадпрыемства сабралася прыкладна 60 чалавек. Гэта рабочыя прадпрыемства і гарадзенцы, якія прыехалі падтрымаць завадчан, паведамляе tut.by.

Паводле інфармацыі страйкаму прадпрыемствы, у цэху «АКіКАС» першая змена змену не здае, а трэцяя - не прымае.

Прыкладна палова трэцяй змены цэха «Аміяк-3» - на лістках непрацаздольнасці.

У цэху «Карбамід-4» трэцяя змена на 8.30 яшчэ не падпісала папер аб прыёме змены.

Нагадаем, 26 кастрычніка многія работнікі змены прадпрыемства адмаўляліся ісці на працу і заставаліся каля прахадной завода. Супрацоўнікі прадпрыемства казалі, што цэхі «Карбамід-4» і «Аміяк-3» не прынялі змену.

Апошнія навіны