BE RU EN

У розных раёнах Менска - транспартны калапс

  • 27.10.2020, 10:25

Страйкоўцы адключылі святлафоры?

У менскай Серабранцы - транспартны калапс на развязцы Ванеева - Кашавога - Ракасоўскага. Не працуюць святлафоры, паведамляе «Наша Ніва».

Менчукі паведамляюць пра аналагічныя праблемах на кругавой развязцы на Ванеева, а таксама ля «Магніта» ў Сухараве.

Масавае адключэнне святлафораў у Менску ў ранішні час пік сёння можа быць выклікана актамі дробнага сабатажу. Святлафоры адключаюць страйкоўцы, выказваюць меркаванне ў тэлеграм-чатах. Іх адключэнне выклікала транспартны калапс у некаторых раёнах.

Апошнія навіны