BE RU EN

Абстаноўка ў ГЦ Маладэчна: большасць павільёнаў далучыліся да страйку

  • 26.10.2020, 21:30

45 павільёнаў спынілі працу.

Карэспандэнты «Рэгіянальнай газеты» абышлі гандлёвыя пункты ў гандлёвых цэнтрах «Модуль» і «Тройка».

На «Тройцы» працуюць цырульні на 1 і 4 паверхах, трэнажорная зала. На трэцім паверсе - мэблевыя крамы, некаторыя з адзеннем. Большасць павільёнаў з адзеннем на другім і трэцім паверхах не працуюць. Крамы на першым паверсе адкрытыя, акрамя рамонтнай майстэрні.

На другім паверсе «Модуля» мы падлічылі, што сёння закрыта 45 павільёнаў. На іх вісяць розныя таблічкі: «выходны», «закрыта з тэхнічных прычын». 20 павільёнаў адкрыты і працуюць.

Апошнія навіны