BE RU EN

Мясцовыя выбары ва Украіне: апублікаваныя першыя звесткі экзітполаў у Кіеве

  • 25.10.2020, 21:48

Стала вядома, хто можа выйсці ў другі тур выбараў мэра Кіева.

Ва Украіне ў нядзелю, 25 кастрычніка, прайшлі мясцовыя выбары. Паступілі першыя вынікі экзітполаў, праведзеных на мясцовых выбарах у Кіеве.

Са звестак сацыялагічнай групы Рэйтынг, Віталь Клічко набірае 47,8% галасоў выбарцаў. На другім месцы кандыдат ад Апазіцыйнай платформы - За жыццё Аляксандр Папоў - 8,6% галасоў.

На трэцім месцы Сяргей Прытула ад партыі Голас - 8,3% выбарцаў. Ірына Верашчук ад Слугі народа набрала 8%. Аляксей Кучарэнка ад Бацькаўшчыны - 6%.

У астатніх кандыдатаў - менш за 5% галасоў выбарцаў.

Такім чынам, у другі тур выбараў мэра Кіева могуць выйсці Віталь Клічко і Аляксандр Папоў.

ЗВЕСТКІ ЭКЗІТПОЛАЎ ВЫНІКАЎ ГАЛАСАВАННЯ Ў КІЕВЕ
ІНФАГРАФІКА: САЦЫЯЛАГІЧНАЯ ГРУПА РЭЙТЫНГ

Апошнія навіны