BE RU EN

Лукашэнка падліў сёння алею ў агонь

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ СЕРПОМПО
  • 25.10.2020, 21:36

Ад прыпынення прадпрыемстваў і ўстаноў гранаты і гумовыя кулі не выратуюць.

Вайна нерваў у Беларусі трывае.

Сёння заканчваецца тэрмін народнага ультыматуму Лукашэнкі. У Менску зноў масавае шэсце. Больш за 200 тысяч чалавек. Пратэсты прайшлі і ў іншых гарадах Беларусі.

Паколькі Лукашэнка не збіраецца сыходзіць, і вызваляць захопленых людзей з турмаў, заўтра павінен распачацца агульнанацыянальны страйк.

Цяжка сказаць, наколькі маштабны ён будзе.

Але Лукашэнка падліў сёння алею ў агонь - яго падначаленыя ў Менску не вытрымалі і ў канцы масавага народнага шэсця, пачалі страляць у людзей святлогукавымі гранатамі. Затым бандыты ў масках зноў напалі на людзей.

Трэба меркаваць, што гэтыя дзеянні павялічаць колькасць ахвотных страйкаваць. Ад прыпынення прадпрыемстваў і ўстаноў гранаты і гумовыя кулі не выратуюць.

Тэлеграм-канал СерпомПо

Апошнія навіны