Сайт Вярхоўнага суда заклікаў беларусаў да супраціву
- 25.10.2020, 20:58
Інфармацыю на ім «дапрацавалі» невядомыя.
Сёння сайт Вярхоўнага суда быў дапрацаваны невядомымі.
Цяпер сайт дзяржаўнай установы заклікае беларусаў да супраціву, паведамляе kyky_org.
«Калі несправядлівасць становіцца законам - супраціў становіцца абавязкам», - абвяшчае надпіс на галоўнай старонцы Вярхоўнага суда.
Акрамя таго, паведамляецца, што звесткі сайту зашыфраваныя і схаваныя.