BE RU EN

Праваабаронцы паведамілі пра амаль 140 затрыманых на акцыях у Беларусі

  • 25.10.2020, 20:25

Сярод затрыманых налічваецца пяць журналістаў і фатографаў.

У Беларусі затрымалі 137 чалавек, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту пад агульнай назвай «Народны ультыматум». Спіс затрыманых апублікаваў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Большасць затрыманняў правялі ў Менску, а таксама ў Гародні, Рэчыцы, Пінску, Берасці, Гомелі, Магілёве, Жабінцы, Ляхавічах, Віцебску, Лідзе, Наваполацку, Барысаве, Ваўкавыску і Бабруйску.

Сярод затрыманых налічваецца пяць журналістаў і фатографаў.

Апошнія навіны