BE RU EN

Лукашысты праводзяць зачыстку на вуліцы Арлоўская

  • 25.10.2020, 19:00

Лукашысты праводзяць зачыстку на вуліцы Арлоўская

У Менску больш за 200 тысяч беларусаў выйшлі на нядзельны Марш. У прылеглых да вуліцы Арлоўскай дварах каля Цэнтральнага РУУС карнікі праводзяць зачыстку.

Перад гэтым для разгону дэманстрантаў, якія рухаліся ад моста над Свіслаччу перад Палацам незалежнасці былі выкарыстаныя святлогукавыя гранаты і гумовыя кулі.

На вуліцы Чарвякова было заўважана блізу дзесяці аўтазакаў і некалькі мікрааўтобусаў з карнікамі.

Фота апублікаваў тэлеграм-канал РІА Навіны.

Апошнія навіны