BE RU EN

Карнікі траўмавалі некалькіх пратэстоўцаў на Маршы ў Менску

  • 25.10.2020, 18:49

Некалькі чалавек пацярпелі ад святлогукавых гранат.

Пацярпелыя, са слоў відавочцаў, ёсць у выніку выкарыстання святлогукавых гранат у цэнтры Менска.

Як паведамляюць «Інтэрфакс-Захаду» відавочцы, як мінімум адзін чалавек атрымаў траўмы ног, яшчэ некалькі скардзяцца на звон у вушах і галаўны боль у выніку некалькіх выбухаў на маршруце руху калоны пратэстоўцаў на вуліцы Арлоўскай.

Раней паведамлялася, што супраць пратэстоўцаў карнікі выкарысталі святлогукавыя гранаты.

Сачыць за падзеямі нядзельнага пратэстнага Марша вы можаце ў онлайне сайта Charter97.org.

Апошнія навіны