BE RU EN

Апошні дзень таннага даляра

  • 25.10.2020, 8:23

Што будзе з курсамі валютаў на наступным тыдні?

Падатковы перыяд падышоў да канца. І, хоць раніцай у пятніцу даляр у Беларусі яшчэ трохі патаннеў, усе чакаюць, што да вечару карціна кардынальным чынам зменіцца. Усе, хто трымаў валюту ў рублях, пабягуць назад у даляр, піша infobank.by.

Ці мала што можа здарыцца на выходных?

У прынцыпе гэта нармальная практыка інвестараў – уцякаць на выхадныя з рубля ў цвёрдую валюту.

З другога боку:

нафта ў панядзелак можа патаннець

расейскі рубель паводзіць сябе так сама, як турэцкая ліра, а яна прымудрылася абрынуцца да гістарычнага мінімуму

і так, падатковы перыяд скончыўся – так што расейскі рубель на наступным тыдні чакаюць не самыя лёгкія часы.

На стан апоўдні 23 кастрычніка даляр у РФ патаннеў на 61,42 капейкі, да 76,4667 расейскага рубля. Але ў рубель, усё роўна, ніхто не верыць.

Вынікі гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы 23 кастрычніка выглядаюць наступным чынам:

курс даляра знізіўся на 0,0061 (-0,24%), да 2,5399 беларускага рубля

курс еўра ўпаў на 0,0144 (-0,48%), да 3,0029 беларускага рубля

расейскі рубель стаў даражэйшым на 0,0178 (+ 0,54%).

У выніку за расейскую валюту даюць 3,3212 беларускага рубля, за сотню.

Апошнія навіны