BE RU EN

На нафтавым танкеры ў Азоўскім моры адбыўся выбух

  • 24.10.2020, 20:17

Танкер «Генерал Азі Асланаў» цярпіць бедства ў Керчанскай пратоцы.

У Азоўскім моры ідзе выратавальная аперацыя пасля выбуху на танкеры.

Пра тое паведамляе ТАСС са спасылкай на Росморречфлот. Пра выбух на судне таксама паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу.

Паводле звестак ТАСС выратаваныя дзесяць чалавек, ратавальнікі шукаюць яшчэ траіх.

Як паведамляе «Інтэрфакс», нафтавы танкер «Генерал Азі Асланаў» цярпіць бедства ў Керчанскай пратоцы. Суразмоўца агенцтва расказаў, што экіпаж складаецца з 13 чалавек: шасцярых выратавалі, яшчэ чацвёра чальцоў экіпажа знаходзяцца на борце. Траіх шукаюць ратавальнікі.

Апошнія навіны