BE RU EN

Работнікі менскага метрапалітэна гатовыя да страйку

  • 24.10.2020, 17:34

Метро з народам.

Работнікі менскага метрапалітэна падтрымалі народны Ультыматум. Яны гатовыя да страйку, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь бастует!».

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская абвясціла Лукашэнку ультыматум. Яго патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвясціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінны спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызвалены.

Тэрмін дзеяння ультыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

Апошнія навіны