BE RU EN

МНС выдала БелАЭС дазвол на запуск першага блока

  • 24.10.2020, 13:44

Міжнародныя эксперты не раз папярэджвалі пра небяспеку Астравецкай атамнай станцыі.

Беларуская АЭС атрымала дазвол на права выканання этапнай праграмы энэргетычнага пуску энэргаблока № 1, паведамляе interfax.by са спасылкай на дэпартамент ядзернай і радыяцыйнай бяспекі МНС (Дзяржатамнагляд) Беларусі.

"Калегіяй міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі 23 кастрычніка прынятая станоўчая пастанова пра ўнясенне змяненняў у ліцэнзію ГП Беларуская АЭС на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энэргіі і крыніцаў іянізоўнага выпраменьвання, якія дазваляюць прыступіць да выканання этапнай праграмы энэргетычнага пуску энэргаблока № 1", – гаворыцца ў паведамленні на сайце дэпартамента.

Там адзначылі, што гэтая пастанова грунтуецца на выснове Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Энэргетычны пуск першага энэргаблока БелАЭС запланаваны на 7 лістапада, ягоны ўвод у эксплуатацыю пазначаны на першы квартал 2021 года. Другі энэргаблок плануецца ўвесці ў 2022 годзе.

Міжнародныя эксперты не раз папярэджвалі пра небяспеку Астравецкай атамнай станцыі.

Апошнія навіны