BE RU EN

Беларускіх студэнтаў заклікалі да Нацыянальнага страйку 26 кастрычніка

  • 24.10.2020, 13:38

Разам і да канца!

Тэлеграм-канал «Студэнцкая ініцыятыўная група» звярнуўся да навучэнцаў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ:

– Тэрмін Народнага ўльтыматуму падыходзіць да канца, а гэта значыць, што мы павінны праявіць максімальную катэгарычнасць ужо ў панядзелак!

Калі заўтра рэктары не прымуць бок студэнтаў, а дзяржава – бок народа, мы, студэнцтва Беларусі, выходзім на страйк.

09:30 – збор на тэрыторыі нашых альма-матар. Абмяркоўвайце, якой мусіць быць новая Беларусь і ваш універсітэт у ёй, дзяліцеся думкамі і перажываннямі.

Не пачынайце заняткі. Дамоўцеся са сваім выкладчыкам, альбо проста давядзіце да яго сваю пазіцыю. Забастоўка – неад'емнае права чалавека, гэта самы негвалтоўны і мірны спосаб дэманстрацыі.

У 10:00 выходзьце на вуліцу. У гэты ж час да вас далучацца супрацоўнікі прадпрыемстваў, уладальнікі бізнэсаў і многія іншыя беларусы!

Настройвайцеся на наступны дзень! Гэта не аднадзённая акцыя. Рыхтуйцеся прадаўжаць страйк і на наступны дзень.

Памятайце, што проста цяпер тысячы людзей застаюцца ў турмах і ізалятарах, сярод іх – сотні студэнтаў і студэнтак, вашых аднагрупнікаў і аднагрупніца. Мы не павінны здавацца!

Перасылайце інфармацыю ў свае ўніверсітэцкія чаты і каналы, дзяліцеся з аднакурснікамі і аднакурсніцамі.

Разам і да канца!

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская абвесціла Лукашэнку ўльтыматум. Ягоныя патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвесціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Тэрмін дзеяння ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

Апошнія навіны