BE RU EN

Студэнты мехмата БДУ далучыліся да Народнага ўльтыматуму

  • 24.10.2020, 12:09

Моцны відэазварот.

Студэнты мехмата БДУ далучыліся да Народнага ўльтыматуму і апублікавалі свой відэазварот.

«Мы, студэнты механіка-матэматычнага факультэта, патрабуем тэрмінова вызваліць усіх палітычных зняволеных. Гэта адно з патрабаванняў Народнага ўльтыматуму, тэрмін якога сканчаецца 25 кастрычніка».

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская абвясціла Лукашэнку ўльтыматум. Ягоныя патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвесціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Тэрмін дзеяння ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

Апошнія навіны