BE RU EN

Беларускія медыкі далучыліся да Народнага ўльтыматуму

  • 24.10.2020, 10:12

Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку.

Беларускія медыкі апублікавалі відэазварот, у якім далучыліся да Народнага ўльтыматуму, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Лукашэнка павінен сысці ў адстаўку, вызваліць усіх палітвязняў і спыніць гвалт на вуліцах», – гаворыцца ў заяве медыкаў.

Медсупрацоўнікі таксама звярнуліся да грамадзянаў Беларусі з заклікам падтрымаць Народны ўльтыматум. «Ратуйце Беларусь, пакуль мы ратуем жыцці», – заявілі медыкі.

Нагадаем, што раней Святлана Ціханоўская абвесціла Лукашэнку ўльтыматум. Ягоныя патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвесціць пра сыход.

2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Тэрмін дзеяння ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

Апошнія навіны