Беларускія навукоўцы: Цяперашняя ўлада амаральная і агідная
- 23.10.2020, 17:28
Найлепшыя розумы Беларусі выступілі з магутным зваротам.
Найлепшыя розумы Беларусі, дактары навук, акадэмікі, магістры, кандыдаты навук, запісалі відэазварот, у якім выразна і зразумела выказваюць сваю пазіцыю аб тым, што гвалт неабходна спыніць, бо гэта шлях у прорву, паведамляе тэлеграм-канал МКБ.
Навукоўцы перакананыя, што сістэма сябе зжыла, новую гісторыю сёння робяць найлепшыя з найлепшых: лекары, працоўныя, шахцёры, дэманстранты, кожны, хто адмаўляецца мірыцца з хлуснёй і бандытызмам дзяржаўнага ўзроўню.
Навуковая супольнасць краіны - з народам!