BE RU EN

Папулярны лекар назваў просты спосаб вызначыць заражанага каранавірусам

  • 23.10.2020, 15:24

Метад дзейнічае нашмат дакладней, чым усякая тэрмаметрыя.

Лекар і тэлевядоўца Яўген Камароўскі назваў страту адчування смаку і нюху галоўным сімптомам каранавіруса.

«Менавіта гэты сімптом можа ўважацца за дыягнастычны, то бок, тэст «Што гэта за пах?» нашмат дакладнейшы, чым усякая тэрмаметрыя», - заявіў ён, паведамляе cursorinfo.co.il.

З ягоных слоў, у пацыентаў можа знікаць нюх і пры грыпе, але ў такой сітуацыі гэта абумоўленае закладзеным носам.

«А пры каранавірусе катару на капейку, а нюху няма», - адзначыў Камароўскі.

Ён дадаў, што COVID-19 паражае нервовыя клеткі, які ўспрымаюць пах і смак. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэтыя змены маюць аднаўляльны характар.

Апошнія навіны