BE RU EN

У Гародні за ўдзел у маршы асудзілі прафесара, доктара гістарычных навук

  • 23.10.2020, 14:55

Алесь Смалянчук заявіў, што не прызнае сваёй віны.

У Гародні за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў абласным цэнтры 20 верасня і якой удзельнічалі блізу тысячы ўдзельнікаў, судзілі прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, піша tut.by.

Адміністрацыйная справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Гародні. Суддзя Мікалай Сяргейка аштрафаваў Смаленчука на 10 базавых велічыняў – гэта 270 рублёў.

Прафесар расказаў у судзе, што ў акцыі ўдзельнічаў, аднак не ўважае гэта правапарушэннем і віны сваёй не прызнае.

Алеся Смаленчука затрымалі ў Гародні 20 верасня. Пасля афармлення пратакола яго адпусцілі.

У той жа дзень, дарэчы, быў затрыманы і актор Гарадзенскага драмтэатра – заслужаны артыст Беларусі, 64-гадовы Сяргей Курыленка ды ягоная жонка Валянціна Харытонава.

Апошнія навіны