BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як на тры чвэрці знізіць смяротнасць ад COVID-19

  • 22.10.2020, 19:15

Вынікі даследавання апублікавалі навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта.

Знізіцца смяротнасць ад COVID-19 на 75% можна абараніўшы найбольш уразлівую групу насельніцтва, якая складае ўсяго 5%. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта, апрацаваўшы звесткі больш за 8 мільёнаў пацыентаў. Вынікі апублікаваныя ў BMJ у чацвер, 22 кастрычніка.

Як высветлілася, 76% смяротных выпадкаў падчас першай хвалі пандэміі здарылася сярод людзей з меркаванай групы рызыкі.

«Гэтая мадэль дазволіць распрацаваць клінічныя рэкамендацыі, каб людзі маглі выконваць адпаведныя захады абароны ад COVID-19», - заявіла прафесарка Джулія Хіпіслі-Кокс.

Пры гэтым ідэя мэтавага блакавання абмяркоўвалася з самага пачатку з тых часоў, як у сакавіку абвясцілі пандэмію.

«Гэта неверагодны вынік, калі на 5% асоб у групе рызыкі, прыпадае 75% смерцяў. Для нас гэта азначае, што цяпер мы можам загадзя вызначыць гэтых найбольш уразлівых людзей, для якіх рызыка захварэць большая ў 50 разоў, чым у іншых 95%. Гэты вынік пацвярджае канцэпцыю мэтавага блакавання, калі знайсці спосабы абароны гэтых 5%, напрыклад, рэгулярнае тэставання іх найбліжэйшых кантактаў, тады гэта б істотна аблегчыла працу для сістэмы аховы здароўя агулам», - кажа прафесар эпідэміялогіі інфекцыйных захворванняў Эдынбургскі ўніверсітэт Марк Вулхаус.

Апошнія навіны