BE RU EN

Хлопца, які сфатаграфаваўся з дэталлю ад воднай гарматы, выпусцілі з ІЧУ

  • 22.10.2020, 17:14

За пару гадзін неабыякавыя беларусы сабралі яму 20 тысяч рублёў на адваката.

22 кастрычніка з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна выпусцілі Мікіту Ігнацюка, які праходзіць падазраваным паводле крымінальнай справы аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Пра гэта паведаміў tut.by ягоны бацька Аляксандр.

27-гадовага Мікіту затрымалі падчас пратэстаў 4 кастрычніка. У той дзень хлопец сфатаграфаваўся з гідрантам ад воднай гарматы. Блізу 19.50 яго затрымалі, а пазней асудзілі на 15 дзён арышту паводле артыкула 23.34.

Калі тэрмін зняволення скончыўся, яго не выпусцілі з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, а павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Як распавёў журналістам бацька Мікіты, сын праходзіць падазраваным паводле крымінальнай справы на падставе ч.1 арт.342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Нагадаем, учора ягоны тата, Аляксандр Ігнацюк, заявіў, што прадае дом у вёсцы Ястрабель, каб сабраць грошы на аплату паслуг адваката для свайго сына. За пару гадзін неабыякавыя беларусы сабралі яму 20 тысяч рублёў.

Апошнія навіны