У Польшчы ўстаноўленыя адразу два «каранавірусныя рэкорды»
- 22.10.2020, 15:22
У Польшчы сёння ўпершыню зарэгістравалі больш за 12 000 новых выпадкаў каранавірусу і найбольшую з пачатку эпідэміі колькасць смерцяў.
Пра гэта паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на новыя звесткі Міністэрства аховы здароўя.
За апошні дзень заразіліся яшчэ 12 107 чалавек, што стала абсалютным рэкордам з пачатку эпідэміі. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ўчора - 10 040 новых хворых.
Памерлі 168 пацыентаў з каранавірусам, гэта таксама самы вялікі паказчык з пачатку эпідэміі ў краіне. З іх COVID-19 уважаюць за непасрэдны чыннік смерці для 31 чалавека, астатнія мелі іншыя хранічныя захворванні.
У шпіталях Польшчы знаходзяцца 10 091 хворы на каранавірус. Адзначым, што 812 з іх падлучаныя да кіслароду.