BE RU EN

Акрамя машын, у Салігорску гарэў будынак камітэта судовых экспэртыз

  • 22.10.2020, 10:24

Падрабязнасцяў здарэння няма.

Падпісчыкі autorun.by паведамілі аб узгаранні некалькіх машын на тэрыторыі Салігорскай пракуратуры пад 23.30 21 кастрычніка.

Практычна ў гэты ж час адбылося ўзгаранне ў будынку Аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

На 2.40 машыны і будынак былі патушаныя. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Пазней «Белсат» апублікаваў фота, як выглядае пакой, дзе здарыўся пажар. Паводле інфармацыі тэлеканала, у акно кінулі «прадмет, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

Апошнія навіны