На мітынг за Лукашэнку звозяць «вертухаеў» з Віцебска
- 21.10.2020, 21:22
Папраўчая калонія №3 збіраецца на мітынг у Менск.
Папраўчая калонія №3, якая знаходзіцца ў пасёлку Віцьба пад Віцебскам, збіраецца арандаваць 25 кастрычніка аўтобус за 1300 рублёў, піша сайт «Народные новости Витебска».
Закупка паслугі робіцца з адной крыніцы, інфармацыя аб ёй была размешчаная 20 кастрычніка на сайце электроннай гандлёвай пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн.
Калоніі спатрэбілася арэнда аднаго аўтобуса 25 кастрычніка, аплачвацца закупка будзе з рэспубліканскага бюджэту. Мяркуючы па кошце арэнды, паездка мае быць відавочна не блізкая.
На паведамленні шэрагу СМІ, у наступную нядзелю, 25 кастрычніка, у Менску збіраюцца правесці вялікі праўладны мітынг, на які імкнуцца сабраць людзей з усёй Беларусі. Можна меркаваць, што прадстаўнікі ПК-3 паедуць менавіта на гэтае мерапрыемства.