BE RU EN

Беларускія медыкі запатрабавалі правесці новыя выбары

  • 21.10.2020, 18:16

Адкрыты ліст.

Медыцынскія работнікі Беларусі ініцыявалі распаўсюд адкрытага ліста з патрабаваннямі да ўладаў:

- аб спыненні гвалту з боку сілавых структур, расследаванні ўсіх фактаў прычынення цялесных пашкоджанняў і катаванняў

- аб вызваленні палітычных зняволеных і ўсіх грамадзян, затрыманых за мірную дэманстрацыю пратэсту

- аб прызнанні афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020-га непраўдзівымі і правядзенні новых выбараў з выкананнем заканадаўства

«Калі Вам неабыякавая будучыня нашай краіны, далучайцеся!» - гаворыцца ў адкрытым лісце.

Апошнія навіны