BE RU EN

ЕК падпісала пагадненне на пастаўку 400 мільёнаў доз вакцыны ад COVID-19

  • 21.10.2020, 16:42

Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Еўрапейская камісія ад імя краін ЕЗ падпісала пагадненне з амерыканскім фармацэўтычным гігантам Johnson&Johnson на пастаўку 400 млн доз вакцыны ад COVID-19. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміла кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен, падае «Польскае радыё».

«Паколькі каранавірус імкліва распаўсюджваецца ў Еўропе, мы пачтанавілі забяспечыць дозы будучай вакцыны для абароны грамадзян. Сёння мы падпісалі кантракт з Johnson&Johnson. Ён дазволіць краінам ЕЗ закупляць да 400 млн доз. Гэта наш трэці кантракт з фармацэўтычнай кампаніяй. Іх будзе яшчэ больш», - напісала Урсула фон дэр Ляен.

Падпісанне кантракту стала магчымым дзякуючы папярэдняй дамове, падпісанай прадстаўнікамі Еўракамісіі і кампаніі Johnson&Johnson у пачатку кастрычніка.

Апошнія навіны