BE RU EN

У Польшчы зарэгістраваная рэкордная колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам

  • 21.10.2020, 14:10

Гэта самы вялікі штодзённы рост колькасці станоўчых тэстаў з пачатку эпідэміі.

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 10040 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. З учорашняга дня памерлі 130 інфіцыраваных людзей, з якіх 117 мелі спадарожныя захворванні, паведамляе Charter97.org паводле матэрыялаў польскіх СМІ.

За мінулы дзень паздаравелі 2928 інфіцыраваных.

Прафесар Анджэй Хорбань, кіраўнік адмысловай урадавай групы эпідэміялагічных кансультантаў, звярнуўся з заклікам да палякаў выконваць уведзеныя абмежаванні, то-бок выконваць дыстанцыю, унікаць вялікіх збораў людзей і насіць ахоўныя маскі на твары.

Прафесар Анджэй Хорбань адзначыў, што не варта называць абмежаванні і рэкамендацыі «больш жорсткімі», паколькі гэта эфектыўныя метады, якія ратуюць жыцці многім людзям.

«Варта весці дыялог з грамадствам. Метады, якія называюць “узмацненнем жорсткасці”, варта зваць больш асцярожным словам, таму што гэта метады, якія ратуюць жыцці, запавольваюць распаўсюд эпідэміі, памяншаюць рызыку заражэння. Мы ўсе ведаем іх на памяць: маскі, дыстанцыя, асабліва, калі мы знаходзімся ў закрытым памяшканні», – адзначыў прафесар.

Апошнія навіны