BE RU EN

«Зрабіце крок, пра які не сорамна будзе распавядаць унукам»

  • 21.10.2020, 11:46

Прыязджайце ў Менск і далучайцеся да таго Маршу, які абярэ ваша сумленне.

- Я хачу звярнуцца да тых, каго заганяюць на праўладны мітынг у Менск 25.10.20.

Людзі, тыя, хто супраць усяго гэтага беззаконня, катаванняў і збіванняў, хто не залічвае сябе да рабоў, зрабіце крок, пра які не сорамна будзе распавядаць унукам, - піша чытачка тэлеграм-канала «Баста». - Вас будуць масава, з усіх рэгіёнаў, весці ў Менск. Прыязджайце, але далучыцеся да таго Маршу, які абярэ ваша сумленне.

Нарэшце вас жа не ў кайданах ці пад руляй аўтамата будуць дастаўляць на месца збору.

Наважвайцеся, спадары, пакуль ваша рабства не ўзаконілі.

Апошнія навіны